BBC World Service

Сусветная служба Бі-Бі-Сі
Лагатып
Горад Лондан
Краіна Англія
Слоган Сусветная радыёстанцыя
Фармат навіновы
Частата FM: 93,5 (Лондан); 95,5 (Вільня); 100,5 (Рыга)
Мачта Дройтвіч
Магутнасць 500 кілават
Час вяшчання кругласутачна
Зона вяшчання 57 краін, у тым ліку Латвія і Літва
Заснавальнік BBC
Уладальнік BBC
Кіраўнікі Пітэр Горакс
Сайт bbc.co.uk/worldserviceradio
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сусветная служба Бі-Бі-Сі (англ.: BBC World Service) — брытанская дзяржаўная радыёстанцыя, заснаваная ў 1932 годзе для замежнага вяшчання. На 2015 год падавала агляды, навіны і рэпартажы на 31 мове (азербайджанская, англійская, арабская, бірманская, бенгальская, валійская, в’етнамская, хіндзі, іспанская, інданезійская, кітайская, кыргызская, непальская, партугальская, пуштунская, персідская, руская, рундзійская, самалійская, суахілі, сінгальская, таджыкская, тайская, тамільская, турэцкая, узбекская, украінская, урду, французская, хаўская і шатландская). Вяшчанне ажыццяўлялася ў 57 краінах свету, у тым ліку ў 30 краінах Афрыкі (Буркіна-Фасо, Бурундзі, Бенін, Габон, Гана, Гвінея, Джыбуці, Замбія, Камерун, Кенія, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Кот д’Івуар, Лесота, Ліберыя, Мадагаскар, Мазамбік, Малаві, Маўрытанія, Нігер, Паўднёвы Судан, Руанда, Сьера-Леонэ, Сейшэлы, Сенегал, Танзанія, Тога, Уганда, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Чад і Экватарыяльная Гвінея), 13 краінах Азіі (ААЭ, Афганістан, Бангладэш, Бахрэйн, Ірак, Катар, Камбоджа, Кувейт, Манголія, Непал, Сінгапур, Усходні Тымор і Іарданія), 7 краінах Еўропы (Албанія, Брытанія, Латвія, Літва, Германія, Сербія і Чэхія), 4 краінах Паўночнай Амерыкі (Антыгуа і Барбуда, Барбадас, Трынідад і Табага і Ямайка) і 3 краінах Акіяніі (Вануату, Папуа-Новая Гвінея і Фіджы). Выпускаліся 124 перадачы, у тым ліку даведкавыя, забаўляльныя, мастацкія, музычныя, навіновыя, навучальныя, рэлігійныя і спартыўныя. На 2014 год радыёстанцыя мела 128 млн слухачоў[1].

  1. Аўдыторыя сусветных навін Бі-Бі-Сі павялічылася да рэкордных 265 млн (англ.). Брытанская вяшчальная карпарацыя (18 чэрвеня 2014). Праверана 16 сакавіка 2015.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search